Мужчына з пісталетам напаў на прадавачку крамы ў Мар'інай Горцы
У нядзелю, 14 студзеня, каля 17.30 у Пухавіцкі РАУС звярнулася прадавачка крамы ў Мар'інай Горцы. Жанчына паведаміла, што некалькі хвілін таму на яе напаў мужчына з пісталетам. Як паведамляе прэс-служба УУС Мінскай вобласці, на месца здарэння неадкладна выбылі міліцэйскія нарады, кіраўніцтва Пухавіцкага РАУС, супрацоўнікі крымінальнага вышуку і следча-аператыўная група.
Выявілася, што нападнік не хацеў забраць ні грошы, ні тавары з крамы. Нецвярозы мужчына прыйшоў высветліць адносіны з прадавачкай. Па словах жанчыны, ён пагражаў пісталетам, хапаў яе за валасы, стукнуў, пры гэтым патрабавуючы прабачэння.
Высветлілася і магчымая прычына крыўды. За некалькі гадзінаў да таго мужчына прыходзіў у краму і таксама вельмі п'яны. Прадавачка не толькі выказала яму прэтэнзіі, але і заявіла, што не будзе абслугоўваць п'янага.
Дзякуючы прагляду відэакамер крыміналісты высветлілі, што першы раз мужчына падыходзіў да крамы ў кампаніі жанчыны. Апісанне абоіх перадалі супрацоўнікам міліцыі.
Неўзабаве міліцыянты заўважылі жанчыну, падобную да апісання. Яна прызналася, што была каля крамы са сваім знаёмым. Дзякуючы гэтаму лёгка знайшлі і мужчыну. У 38-гадовага мясцовага жыхара выявілі пнеўматычны пісталет — копію пісталета Макарава.
Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Пухавіцкага РАУС. Яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.