Мужчынская зборная Беларусі заняла 6-е месца на Кубку свету па біятлоне

Антон Смольскі на спрынце ў Хохфільцэне / Ілюстратыўнае фота​ biathlon.by
Антон Смольскі на спрынце ў Хохфільцэне / Ілюстратыўнае фота​ biathlon.by

Мужчынская зборная Беларусі па біятлоне заняла 6-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне (Аўстрыя), паведамляе Беларуская федэрацыя біятлона ў сацсетках.

У эстафетнай гонцы 4 на 7,5 кіламетраў Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Максім Варабей і Антон Смольскі ўступілі пераможцам 2 хвіліны 9,5 секунд. Яны дапусцілі 1 промах і затрацілі 5 дадатковых патронаў на стрэльбішчы.

Выйграла эстафету каманда Нарвегіі, другое месца ў Францыі, трэцімі фінішавалі расіяне.

Мужская сборная Беларуси заняла 6-е место на Кубке мира по биатлону

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі