Мужчыну, які размахваў пісталетам, затрымалі ў цэнтры Смаргоні
32-гадовага смаргонца затрымалі 29 ліпеня, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У 21:30 мужчына прыйшоў на стаянку таксовак па вуліцы Гагарына, дастаў са штаноў пісталет і заявіў, што пачне страляць. Навакольныя сталі хавацца за машынамі і выклікалі міліцыю.
Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца інцыдэнту, затрымалі зламысніка. Высветлілася, што мужчына размахваў пнеўматычным пісталетам.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства.