Музычная афарбоўка: аддаём квіткі за лепшы "макіяж" у стылі Noize MC

9 лістапада Noize MC сыграе вялікі канцэрт у Мінскім клубе "Цэнтр". Музыкі едуць не толькі каб нагадаць сваім прыхільнікам старыя хіты, але і каб прэзентаваць новы альбом "Неразбериха".
 
Дарэчы, гурт нядаўна прэзентаваў яшчэ і кліп на апошнюю песню альбома "Жвачка". Менавіта гэтым ролікам Еўрарадыё натхнілася на новыя выпрабаванні для фанатаў Noize MC. 
Мы гатовыя аддаць 2 квіткі на паці Івана Аляксеева і яго каманды ў мінскім клубе "Цэнтр" двум фанатам, якія ператвораць уласныя твары ў лепшую абстрактную карціну па матывах кліпа "Жвачка".
 
Пэцкайцеся фарбай (рэкамендуем адмысловыя фарбы для чалавечай скуры альбо дзіцячыя), рабіце лукі ды загружайце ў адмысловы конкурсны альбом. Ад тых, хто не мае акаўнта ў сацыяльнай сетцы vk.com, чакаем лістоў на [email protected] з паметкай "конкурс Noize MC". Адзін квіток атрымае герой партрэта, які назбірае найбольшую колькасць лайкаў. Яшчэ адзін квіток дастанецца лепшаму фотаздымку па версіі журналістаў Еўрарадыё
 
Вынікі конкурсу будуць падведзеныя на сайце Еўрарадыё ў 12:00 ў пятніцу, 8 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі