МВФ выдасць Беларусі 900 млн долараў — на пераадоленне наступстваў пандэміі
Беларускія ўлады атрымалі права на дапамогу ад МВФ у памеры больш як 900 мільёнаў долараў, паведамляе РБК. Гэтыя грошы фонд вылучае на пераадоленне наступстваў пандэміі COVID-19.
Супраць гэтага выступалі апазіцыйныя палітыкі, дыяспары і нават амерыканскія сенатары. Аднак фонд не стаў залічаць Беларусь у шэраг краін з нелегітымнымі рэжымамі, што перашкодзіла б вылучэнню сродкаў. (У такі спіс трапілі, напрыклад, М'янма. Афганістан, Венесуэла.)
Гэтае рашэнне не азначае, што грошы сёння ці заўтра прыйдуць на рахункі Мінфіна Беларусі. Але дапамога дазволіць беларускаму ўраду павялічыць міжнародныя рэзервы адразу на 12%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.