"My cup, please!" У Мінску пачалася кампанія супраць аднаразовых кубачкаў
Штодня толькі ў Мінску прадаюцца сотні літраў кавы "з сабой". Звычайна напой наліваюць у аднаразовыя кубачкі. А як толькі кава знікае з кубачка, ён робіцца смеццем.
Актывісты "Экастарта" нават склалі карту месцаў, дзе вам дакладна не адмовяцца наліць кавы ў ваш кубак. Тым больш, што санітарныя нормы гэтага не забараняюць.
Посуд "мусіць быць выраблены з матэрыялаў, дазволеных для прымянення пры кантакце з прадуктамі харчавання; паверхні посуду павінны быць гладкімі, без шчылін, дэфектаў, зазораў, заклёпванняў, якія выступаюць, і іншых элементаў, якія абцяжарваюць санітарную апрацоўку, — сказана ў адказе, якія эколагі атрымалі з Мінздароўя. — Не дапускаецца выкарыстанне ёмістасцяў, посуду з пашкоджаным пакрыццём, адбітымі бакамі, дэфармаваных, з расколінамі і іншымі дэфектамі. Іншых санітарна-гігіенічных і эпідэміялагічных патрабаванняў, што прад'яўляюцца да посуду для напояў і ежы ў аб'ектах грамадскага харчавання, няма"
Як тлумачыць супрацоўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў Наталля Блышчык, нават аднаразовыя папяровыя кубачкі — гэта неэкалагічна. Унутры яны пакрытыя плёнкай, якую вельмі складана аддзяліць ад паперы. Таму іх не перапрацуюць, нават калі вы выкінеце іх у макулатуру.
Пластыкавая аднаразовы посуд, акрамя таго, што не перапрацоўваецца, дык можа ўяўляць небяспеку для здароўя. Некаторыя віды пластыка вылучаюць шкодныя рэчывы, калі датыкаюцца да гарачага.