"Мы паказалі, што здольныя бараніць тое, што шануем" — Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская / прэс-служба палітыка
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём вайсковай славы.
У сваім звароце яна нагадала, што ў 1514 годзе ў бітве пад Оршай войскі ВКЛ пад камандаваннем гетмана Астрожскага разбілі маскоўскае войска, якое вяло наступ на беларускія землі.
"Гэта сумесная перамога беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага народаў. Мы паказалі, што здольныя бараніць тое, што шануем", — падкрэсліла палітык.
Яна выказала гонар за тое, што "беларусы шануюць сапраўдную гісторыю, сваіх герояў і адзначаюць святы, за якія не сорамна".
Разам з тым Ціханоўская заявіла: "Галоўная перамога ў нас наперадзе".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.