Мытнікі перахапілі тоны кантрабанды — ювелірныя вырабы, вопратку, касметыку

Мытнікі выявілі кантрабанду ў 20-тонным кантэйнеры, які перавозілі з-за мяжы па чыгунцы. Яго правяралі ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Брэст-Паўночны". Паводле дакументаў, у кантэйнеры мусілі знаходзіцца жаночыя ювелірныя вырабы і біжутэрыя — агулам больш за 9 тон. Аднак падчас праверкі было знойдзена яшчэ больш за 8,5 тоны груза (больш за 44,5 тысячы адзінак) на агульную суму каля 7 млрд рублёў.

Як адзначае прэс-служба Брэсцкай мытні, сярод кантрабанды была мужчынская і жаночая вопратка, касметыка, сумкі, спартовы інвентар. Мытнікі забралі гэтыя тавары да рашэння суда.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі