МЗС Эстоніі: транзіт нафтапрадуктаў з Беларусі не парушае санкцыі ЕС

МЗС Эстоніі: транзіт нафтапрадуктаў з Беларусі не парушае санкцыі ЕС

Эстонскія кампаніі, якія займаюцца транзітам нафтапрадуктаў з Беларусі, не парушаюць санкцыі, уведзеныя супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заяўляюць у Міністэрстве замежных спраў Эстоніі.

"Цяпер у Міністэрства замежных спраў няма падстаў меркаваць, што эстонскае дзяржаўнае прадпрыемства або кампетэнтныя ўстановы парушылі вызначаныя санкцыі. Калі абмежаванні стануць больш дакладнымі або зменяцца, іх выкананне, вядома, варта перагледзець",цытуе ERR словы прэс-сакратара МЗС Крысціны Отс.

Пра тое, што сёлета транзіт беларускіх нафтапрадуктаў праз Эстонію паказаў рэкордны рост, напісала выданне Eesti Päevaleht. На думку журналістаў, так беларускі рэжым можа абыходзіць накладзеныя санкцыі. 

Па словах Отс, Эстонія ўжывае санкцыі, прынятыя ААН, Еўрасаюзам і эстонскай дзяржавай, у тым ліку — сектаральныя. "Рух тавараў кантралююць мытня Латвіі і падаткова-Мытны дэпартамент Эстоніі, а перавозчыкі тавараў праверылі адпаведнасць тавараў санкцыйным спісам і парушэнняў не выявілі", — кажа прадстаўніца МЗС.

Яна звярнула ўвагу, што санкцыі не дзейнічаюць на выкананне дамоваў, заключаных да 25 чэрвеня 2021 года: "Калі дамовы заключаныя да гэтай даты, яны могуць працягвацца, і на такі бізнес санкцыі не распаўсюджваюцца". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі