МЗС Ірака: польскія памежнікі не ўчынялі "масавых забойстваў" іракцаў

Польскія памежнікі ідуць уздоўж агароджы на мяжы з Беларуссю / Straz Graniczna
Польскія памежнікі ідуць уздоўж агароджы на мяжы з Беларуссю / Straz Graniczna

Іракскія ўлады выключаюць датычнасць польскіх памежнікаў да "масавых забойстваў" мігрантаў з Ірака. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірака Ахмед Аль-Сахаф 22 чэрвеня.

МЗС Ірака яшчэ зімой стварыў групу для расследавання падобных заяў.

— 7 лютага 2022 года амбасада распачала каардынацыю і расследаванне на высокім узроўні праз адпаведныя органы ў Польшчы, і было даказана, што навіны, апублікаваныя замежнымі і мясцовымі СМІ, былі няправільнымі праз адсутнасць якіх-небудзь надзейных і законных доказаў. Такіх як сведкі, відэазапісы або фатаграфіі масавых пакаранняў смерцю на польска-беларускай мяжы,сказаў Ахмед Аль-Сахаф.

МИД Ирака: польские пограничники не устраивали “массовых убийств” иракцев
Прадстаўнікі Ірака на сустрэчы з СК у Беларусі / sk.gov.by

— Іракскім прадстаўнікам даведзена інфармацыя, атрыманая ў ходзе расследавання ад польскага салдата. Э. Чэчкі, аб здзяйсненні масавых пакаранняў смерцю, таемным пахаванні забітых уцекачоў польскімі вайскоўцамі на прымежнай тэрыторыі Рэспублікі Польшча з Рэспублікай Беларусь,піша Следчы камітэт.

Сябра камітэта па міжнародных адносінах іракскага парламента Арыян Таўгозі асцярожна сказаў, што беларуская дзяржпрапаганда спрабавала маніпуляваць грамадскай думкай.

— Здаецца, што гэтае пытанне можа быць выкарыстана Беларуссю ў кантэксце яе праблем з Польшчай і ЕС. Мы спадзяёмся, што гэтыя сцверджанні не спраўдзяцца.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі