МЗС пацвердзіла звесткі пра напад на амбасаду ў Лондане
Міністэрства замежных спраў пацвердзіла факт нападу на амбасаду ў Лондане.
Здарэнне адбылося ўвечары 19 снежня. "Спачатку групай асоб быў сапсаваны фасад будынка замежустановы, а затым фізічна атакаваныя беларускія дыпламаты, якія прыбылі на месца. Аднаму з іх былі нанесеныя сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні, спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Паведамляецца, што частку нападнікаў затрымала дыпламатычная паліцыя Лондана.
Як распавядала Еўрарадыё, адзін з консулаў атрымаў траўмы, але ўжо выпісаны з лякарні і пачуваецца здавальняюча.
Суполка "Надзея", якую МЗС называе адказнай за напад, абвергла сваю датычнасць да інцыдэнту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.