МЗС папярэдзіла беларускіх турыстаў пра абмежаванні ў краінах з каранавірусам

МЗС папярэдзіла беларускіх турыстаў пра абмежаванні ў краінах з каранавірусам

Міністэрства замежных спраў папярэдзіла беларускіх турыстаў, што краіны, дзе выяўлены кітайскі каранавірус COVID-19, уводзяць абмежаванні на ўезд. Абвестка прэс-службы з'явілася ў сацсетках. 

"Па стане на 6 сакавіка 2020 г. абмежаванні рознай ступені ўведзеныя наступнымі краінамі: Аўстралія, Бахрэйн, В'етнам, Грузія, Ізраіль, Індыя, Інданезія, Іарданія, Ірак, Кувейт, Кыргызстан, Маўрыкій, Малайзія, Мальдывы, Макао, Манголія, М'янма, Новая Зеландыя, Палаў, Папуа Новая Гвінея, Рэспубліка Карэя, Сірыя, Паўночная Карэя, Сінгапур, ЗША, Тайвань, Туркменістан, Турцыя, Філіпіны, Японія. Звяртаем увагу, што меры для кожнай канкрэтнай краіны розныя", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. 

Дыпламаты раяць турыстам, якія плануюць ехаць у пералічаныя дзяржавы, звяртацца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы, каб удакладніць, пра якія абмежаванні ідзе гаворка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі