МЗС рэкамендуе беларусам пакінуць Ліван

Ліван 

Ліван  / Hussein Malla / AP

МЗС Беларусі праз амбасаду ў Сірыі заклікала нашых суграмадзян устрымацца ад паездак у Ліван. Тым, хто пражывае ці знаходзіцца цяпер у Ліване, рэкамендуюць пакінуць краіну камерцыйнымі авіярэйсамі.

Беларусам, асабліва тым, хто знаходзіцца ў паўднёвых рэгіёнах Лівана, пры немагчымасці вылецець з краіны рэкамендуюць пераехаць на больш бяспечныя тэрыторыі.

Амбасада раіць беларусам няўхільна прытрымлівацца рэкамендацый мясцовых уладаў, выконваць правілы асабістай бяспекі, заставацца ў кантакце з беларускімі дыпламатамі ў Сірыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі