Ізраіль нанёс найбуйнейшы ўдар па "Хезбале"

Поўдзень Лівана

Поўдзень Лівана / Reuters

За суткі было ліквідавана 1100 цэляў на тэрыторыі Лівана. Ізраільская авіяцыя здзейсніла каля 650 баявых вылетаў.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху сказаў, што яго краіна перажывае "складаныя дні", і заклікаў ізраільцян захоўваць адзінства. "Я абяцаў, што мы зменім баланс сіл на поўначы — гэта менавіта тое, што мы робім", цытуе яго словы Reuters.

Ліванскія ўлады паведамляюць пра 274 загінулых, каля тысячы атрымалі раненні. Частка насельніцтва (гаворка можа ісці пра дзясяткі тысяч чалавек) з поўдня Лівана пераязджае ў больш бяспечныя рэгіёны.

"Ізраіль ваюе не з вамі, а з "Хезбалой". Занадта доўга "Хезбала" выкарыстоўвала вас у якасці жывога шчыта", — заявіў у відэазвароце да жыхароў Лівана ізраільскі прэм'ер.

Тым часам "Хезбала" працягвае абстрэльваць тэрыторыю Ізраіля. Дзякуючы папераджальным ударам ізраільскай авіяцыі, яны не такія маштабныя, як планавалі тэрарысты (запускаюцца дзясяткі ракет). Інфраструктура "Хезбалы", якая будавалася дзесяцігоддзямі, працягвае знішчацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі