МЗС: Скарачэнне дыпламатаў у амбасадах Літвы і Польшчы абавязковае для выканання

Міністэрства замежных спраў / БЕЛТА
Міністэрства замежных спраў / БЕЛТА

"Прапановы, агучаныя напярэдадні МЗС Беларусі, па скарачэнні дыпламатычнага персаналу ў амбасадах Літвы і Польшчы абавязковыя да выканання", — патлумачыў БЕЛТА прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

"Зробленыя намі прапановы знаходзяцца выключна ў плоскасці суверэнных правоў Беларусі і ніхто іх не абавязаны, ды і, уласна, не збіраўся абмяркоўваць з літоўскім бокам. Калі адысці ад дыпламатычнай казуістыкі, то гэта значыць, што такія прапановы абавязковыя для выканання літоўскім МЗС"

Гэта адказ на заяву міністраў замежных спраў Літвы і Польшчы аб тым, што яны не маюць намер адклікаць сваіх амбасадараў у Беларусі для кансультацый. Міністр замежных спраў Літвы таксама заявіў, што яны не маюць намер скарачаць штат амбасады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі