МЗС Украіны: "Вынікі выбараў не выклікаюць даверу"

Рабочыя МТЗ ідуць да будынка ЦВК па праспекце Незалежнасці ў Мінску 14 жніўня 2020 года / Еўрарадыё
Рабочыя МТЗ ідуць да будынка ЦВК па праспекце Незалежнасці ў Мінску 14 жніўня 2020 года / Еўрарадыё

МЗС Украіны выступіў з заявай, у якой гаворыць, што вынікі выбараў у Беларусі не выклікаюць даверу, і асудзіў жорсткасць сілавікоў у дачыненні да грамадзян і журналістаў:

"Афіцыйна апублікаваныя вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі не выклікаюць даверу ў беларускім грамадстве. Пры гэтым мы падзяляем пазіцыю, выказаную Еўрапейскім Саюзам адносна сфабрыкаванага волевыяўлення ў Рэспубліцы. Украіна надзвычайна занепакоеная выпадкамі неабгрунтаванай жорсткасці праваахоўнікаў у дачыненні да грамадзян, якія ўдзельнічаюць у пратэстах, прадстаўнікоў СМІ і замежнікаў".

На думку афіцыйнага Кіева, пачаткам дыялогу ўладаў і грамадзянскай супольнасці ў пошуках кампрамісаў у сітуацыі, якая склалася, можа стаць вызваленне з турмаў затрыманых.

МЗС Украіны заклікае Аляксандра Лукашэнку не дапусціць пераследаў па палітычных матывах апанентаў і ўдзельнікаў акцый пратэсту, якія выйшлі выказаць сваю пазіцыю, і пачаць расследаванне ўсіх фактаў гвалту сілавікамі супраць мірных пратэстоўцаў. Украіна ў сваю чаргу гатовая паспрыяць выхаду Беларусі з палітычнага крызісу.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі