На 21 лютага ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне
На 21 лютага абвешчанае штармавое папярэджанне з-за моцнага ветру, перадае БЕЛТА са спасылкай на МНС.
Па ўсходзе краіны захаваецца паўночна-заходні вецер парывамі да 15-18 метраў за секунду.
МНС папярэджвае, што пры парывах ветру існуе пагроза наступных небяспек: пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы; адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах; пашкоджанне (абрушэнне) слаба умацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў; падзенне дрэваў.
Насельніцтву рэкамендуецца прыбраць гаспадарчыя рэчы з двара і гаўбцоў. Машыну варта паркаваць падалей ад дрэваў, а таксама слаба умацаваных канструкцый.