На 7 лістапада прызначаны дадатковы цягнік Мінск — Вільня
Беларуская чыгунка прызначыла на 7 лістапада дадатковы цягнік №801/802 Мінск — Вільня. Як паведамляе прэс-служба Белчыгункі, гэта зроблена ў сувязі з павелічэннем пасажырапатоку ў выходныя і святочныя дні ў гэтым кірунку.
Дадатковы цягнік № 801 будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 8.10 і прыбываць у Вільню ў 10.59. Час адпраўлення цягніка №802 з Вільні — 20.05, прыбыцця ў Мінск — 00.49.
Апроч таго, для забеспячэння праезду пасажыраў у кірунку Мінск — Вільня 8,11, 18 і 25 лістапада Беларуская чыгунка ўдвая павялічвае колькасць месцаў у цягніку №805/806 (286 месцаў).
На сёння па беларускай магістралі ў зносінах Мінск — Вільня штодня па буднях курсіруюць 4 пары цягнікоў, адзін цягнік курсіруе па выходных.