На 81-м годзе жыцця памёр кампазітар Ігар Лучанок
Ва ўзросце 80 гадоў памёр Народны артыст Беларусі і СССР кампазітар Ігар Лучанок.
Як паведамляла Еўрарадыё, 2 лістапада творцу шпіталізавалі ў гарадскую клінічную лякарню хуткай меддапамогі Мінска з інсультам.
Ігар Лучанок вядомы як таленавіты і арыгінальны кампазітар-песеннік. Яго аўтарству належаць такія вядомыя песні, як "Мой родны кут", "Я хаджу закаханы", "Спадчына", "Журавы на Палессе ляцяць", "Алеся" ды інш. Разам з Уладзімірам Мулявіным Лучанок напісаў першую беларускую рок-оперу "Гусляр" (паводле паэмы Янкі Купалы "Курган").
Мелодыю "Песні пра Мінск", напісаную Лучанком, кожную гадзіну адбіваюць куранты Мінскай ратушы.