На Акрэсціна і ў жодзінскай турме аднаўляюць прыём перадач
У мінскім ІЧУ на завулку Акрэсціна з 11 лютага аднавіўся прыём перадач для затрыманых. Іх прымаюць да 17:00.
Раней перадачы прымаліся штодня, але з восені 2020-га для гэтага адвялі толькі адзін дзень у тыдзень. А пасля Новага года зуім перасталі прымаць. Афіцыйна гэта тлумачылася барацьбой з каранавіруснай інфекцыяй. Адзінае выключэнне — лекі.
ТГ-канал @jodinozaderjanie піша, што з 17 лютага аднаўляецца і прыём перадач у ізалятары ў Жодзіне. Там забарона была ўведзеная 26 студзеня. Прычынай таксама называўся COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.