Праваабаронцы з БХК задалі 6 пытанняў начальніку жодзінскага ізалятара

Праваабаронцы з БХК задалі 6 пытанняў начальніку жодзінскага ізалятара

Праваабаронцы з БХК задалі 6 пытанняў начальніку жодзінскага ізалятара часовага ўтрымання. Яны адрэагавалі на рашэнне не прымаць з 27 студзеня перадачаў для асуджаных на адміністрацыйны арышт. Кіраўніцтва ізалятара спасылалася на жаданне зменшыць рызыкі, звязаныя з COVID-19.

БХК у лісце да начальніка ізалятара цікавіцца: ці выдаюць асуджаным, супрацоўнікам ахоўныя маскі, пальчаткі, і калі выдаюць, то як часта? Наступнае пытанне датычыць правядзення дэзынфекцыі памяшканняў: калі праводзяцца, то якія выкарыстоўваюцца сродкі і ці бяспечныя яны для людзей? Праваабаронцаў цікавіць, ці праветрываюцца камеры і як часта, ці змянілася з-за COVID-19 меню харчавання і рэжым піцця, якім чынам арганізавана праверка людзей, якія паступаюць у ізалятар, на прадмет наяўнасці каранавіруснай інфекцыі і якія дзенні робяцца ў выпадку выяўлення заражанага?

Таксама з нагоды спынення прыёму перадачаў у Жодзінскім ізалятары часовага ўтрымання БХК звярнуўся ў пракуратуру.

Адміністрацыя Жодзінскай турмы заяўляла, што спыненне прыёму перадач часовае. Раней ён адбываўся па сярэдах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі