У жодзінскай турме забаранілі прыём перадач — часова

У жодзінскай турме забаранілі прыём перадач — часова

Адміністрацыя Жодзінскай турмы з 27 студзеня часова спыняе прыём перадач для адміністрацыйна затрыманых. Пра гэта паведамляе ТГ-канал "Спісы Акрэсціна".

Раней прыём перадач у турме адбываўся па сярэдах, цяпер яго адмянілі зусім. Афіцыйнай прычынай называюць COVID-19.

Выключэнне — жыццёва неабходныя лекі, іх можна перадаць у любы будні дзень (абавязкова з эпікрызам).

Па любых дадатковых пытаннях валанцёры рэкамендуюць звяртацца індывідуальна ў ІЧУ Жодзінскага ГАУС (вул. Сухаградская, 1, тэл. 8-017-756-38-44).

Як распавядала Еўрарадыё, такая ж забарона ад пачатку года дзейнічае ў ізалятары часовага ўтрымання і цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску.

Гэта азначае, што адміністрацыйныя арыштаваныя не могуць атрымаць ні прадукты, ні цёплую вопратку ад блізкіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі