На Алімпіяду ў Токіа паедуць 96 спартоўцаў з Беларусі
НАК зацвердзіў склад беларускай спартыўнай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях у Токіа.
У яе ўвайшлі, напрыклад, лёгкаатлеты Вольга Мазуронак і Максім Недасекаў, плыўцы Ілля Шымановіч і Яўген Цуркін, тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка. Поўны спіс можна пабачыць па спасылцы.
Агуоам у дэлегацыі — 96 спартоўцаў. Гэта антырэкорд для Беларусі на летніх Алімпіядах за ўвесь час самастойных выступленняў.
На папярэднія летнія Алімпійскія гульні ад Беларусі ехалі:
1996 — 157 спартоўцаў;
2000 — 139;
2004 — 151;
2008 — 177;
2012 — 160;
2016 — 120.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.