На Алімпіядзе расійскія хакеісты прайгралі славакам, ЗША саступілі Славеніі

На Алімпіядзе расійскія хакеісты прайгралі славакам, ЗША саступілі Славеніі

На зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане стартаваў хакейны турнір. Расійскія хакеісты, якія выступаюць, як каманда алімпійскіх атлетаў з Расіі, прайгралі славакам — 2:3 (2:2, 0:0, 0:1). Да 17-й хвіліны зборная Славакіі прайгравала з лікам 0:2, але здолела вырваць перамогу. У іншым паядынку групы “В” славенцы ў авертайме выйгралі ў амерыканцаў — 3:2 (0:1, 0:1, 2:0, 1:0). Сюжэт быў падобны: зборная Славеніі прайгравала з лікам 0:2, але здолела зраўняць лік, а пасля і перамагчы. Праўда, для гэтага асноўнага часу ім не хапіла.

Як вядома, беларускія хакеісты на Алімпійскія гульні не прабіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі