На апошніх таргах лістапада беларускі рубель вырас адносна ўсіх валют

На апошніх таргах лістапада беларускі рубель вырас адносна ўсіх валют

29 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Беларускі рубель крыху падаражэў пасля працяглага падзення. 

Курс долара ЗША паменшаў — з 2,1135 да 2,1086 беларускага рубля. Панізіўся і курс еўра — з 2,3286 да 2,3207 беларускага рубля. Расійская валюта таксама патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2907 беларускага рубля (у чацвер — 3,2984).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,23%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі