На "Бардаўскую восень" вяртаецца конкурс

Фестываль "Бардаўская восень" распачынае прыём заявак на ўдзел у конкурсе. Для гэтага трэба даслаць 1-2 песні ў дэма-запісах, фота і сваю кантактную інфармацыю на афіцыйную скрыню конкурснага адбору [email protected]. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца выключна аўтарскія музычныя творы на беларускай мове на ўласныя вершы, альбо на вершы беларускіх паэтаў, выкананыя ў акустычным фармаце.


Першы этап конкурснай праграмы "Бардаўскай восені-2014" традыцыйна пройдзе ў фармаце адборачнага канцэрта ў Мінску, які адбудзецца 14-га верасня ў бар-клубе "ДК" (Мінск, вул. Талбухіна 4, 3-ці паверх). У гэты вечар кожны з заяўленых канкурсантаў прадставіць адзін са сваіх твораў на суд публікі і журы. Па выніках канцэрта будуць вызначаныя канкурсанты, якія пазмагаюцца за перамогу на фестывалі ў польскім ў Бельску Падляскім. Фэст традыцыйна пройдзе ў апошнія выхадныя кастрычніка.


Заяўкі на ўдзел у конкурснай праграме прымаюцца да 12-га верасня. Вызначаць пераможцаў, як і заўжды, будзе кваліфікаванае журы, таксама прадугледжаны прыз глядацкіх сімпатый. На адборы чакаецца выступ зоркі, імя якой пакуль трымаецца ў сакрэце.


Пачатак адборачнага канцэрту ў 18.00. Уваход бясплатны.

Паводле прэс-рэлізу

Фота ultra-music.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі