На беларуска-латвійскай мяжы могуць вырасці чэргі

Пункт пропуску "Грыгароўшчына"​ / @gpkgovby
Пункт пропуску "Грыгароўшчына"​ / @gpkgovby

Дзяржпамежкамітэт папярэджвае пра магчымыя цяжкасці пры перасячэнні беларуска-латвійскай мяжы. У пункце пропуску "Грыгароўшчына" пачалі мяняць дарожнае палатно. "У сувязі з гэтым на памежным пераходзе арганізуецца рэверсіўны рух транспарту", — расказалі ў ДПК.

На беларуска-латвійскай мяжы працуюць два памежныя пераходы. На абодвух, па звестках на 10.00 пятніцы, ёсць чэргі з грузавікоў. У "Грыгароўшчыне" стаіць больш за 150 машын (гэта звесткі электроннай чаргі), у "Урбанах " — больш за 70.

Два дні на наступным тыдні ў абмежаваным рэжыме будзе працаваць і адзін з пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. 6 і 7 ліпеня з 9:00 да 14:00 у пункце пропуску "Відзы" таксама будуць мяняць асфальт. У гэты перыяд рух усіх відаў транспарту будзе спынены.

Нагадаем, прыкметна зніжаная цяпер і прапускная здольнасць у яшчэ адным пункце прапуску на беларуска-літоўскай мяжы. Гэта "Каменны Лог-Мядзінінкай". Тут складанасці з праездам звязаныя з рэканструкцыяй літоўскага памежнага пераходу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі