На беларуска-польскай мяжы затрымалі чарговы радыеактыўны груз
Чарговы радыеактыўны груз затрымалі на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску "Казловічы". Беларускія мытнікі спынілі два аўтацягнікі, якія везлі з Францыі ў
Расію груз керамічнай пліткі і зборнай дошкі. З пачатку 2008 года гэта
ўжо чацвёрты выпадак у "Казловічах", паведамляе тэлеканал ОНТ.