На "Беларуськаліі" склалі новыя спісы на звальненне "за палітыку"

Працаўнікі наракаюць на падзенне заробкаў і кепскія ўмовы працы / З архіву Еўрарадыё
Працаўнікі наракаюць на падзенне заробкаў і кепскія ўмовы працы / З архіву Еўрарадыё

У студзені 2023-га на "Беларуськаліі" склалі новыя спісы на звальненне "за палітыку" (звальненні былі і раней). У іх можа быць каля 200 чалавек, піша "Зеркало" са спасылкай на некалькіх працаўнікоў прадпрыемства.

"Людзям са спісаў не падаўжаюць кантракты, рэзка нікога не звальняюць, а проста чакаюць зручных момантаў, — кажа рабочы Арцём. — У спісе ж каля 200 імёнаў, а ў жніўні 2020 года за страйк падпісаліся больш за 7 тысяч [больш за палову працаўнікоў]. Па маіх назіраннях, не працягваюць кантракты менавіта тым, хто мае хоць нейкае дачыненне да кіравання".

Прычыны патраплення ў спіс розныя: ад удзелу ў пратэстах да пакінутага подпісу за альтэрнатыўнага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

На "Беларуськаліі" кажуць, што нямала працаўнікоў звольніліся самі і з'ехалі за мяжу. Прычынай называецца падзенне заробкаў.

На "Беларуськаліі" склалі новыя спісы на звальненне "за палітыку"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі