На Беларускай чыгунцы пачне дзейнічаць новы графік руху цягнікоў

Беларуская чыгунка анансавала змены

Беларуская чыгунка анансавала змены / rw.by

На Беларускай чыгунцы з 10 снежня пачне дзейнічаць новы графік руху цягнікоў. Ён прызначаны на год.

Адзначаецца, што графік руху пасажырскіх цягнікоў "сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі і аналізу пасажырапатокаў". Усяго прадугледжана курсіраванне 762 пасажырскіх цягнікоў.

Прэс-служба Беларускай чыгункі паведамляе, што ў новым графіку скарочаны час у дарозе на 17 гадзін і зменены маршрут руху цягніка Мінск — Архангельск. Яго пасажыры змогуць ехаць у Яраслаўль і Волагду праз Маскву. Таксама зʼявіцца магчымасць праезду з Мінска да Мінеральных Вод і Ніжняга Ноўгарада.

Змены будуць і ў паездках па Беларусі. Па пятніцах і нядзелях прызначаны новы цягнік міжрэгіянальных ліній № 623/624 па маршруце Віцебск — Мінск — Віцебск. Працягнуты маршрут цягніка міжрэгіянальных ліній № 635 Мінск — Пінск да станцыі "Брэст-Цэнтральны" з прыпынкамі ў раённых цэнтрах Іванава, Драгічын, Кобрын, Жабінка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі