На Беларускім металургічным заводзе знайшлі 25 авіябомбаў (фота)

Здарэнне адбылося ў панядзелак, 26 жніўня, у Жлобіне на тэрыторыі аднаго з цэхаў Беларускага металургічнага завода. На месца прыехалі сапёры.



Як паведамляе прэс-служба МНС, было вызначана, што шэсць боепрыпасаў аказаліся вучэбнымі і пагрозы не ўяўляюць. Іх вырабілі ў СССР у паваенны час. Ідэнтыфікацыя рэшты боепрыпасаў абцяжараная з-за моцнага пашкоджання карозіяй. Усе авіябомбы былі без узрывальнікаў.


У аўторак знойдзеныя боепрыпасы павязуць на месца іх ліквідацыі.




Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі