На Беларускім металургічным заводзе загінуў рабочы

На Беларускім металургічным заводзе загінуў рабочы

На тэрыторыі Беларускага металургічнага завода (БМЗ) загінуў мужчына, паведамляе афіцыйны ТГ-канал прадпрыемства.

Мужчына не быў работнікам завода — ён працаваў у "Гомельтэхмантажы". На тэрыторыі БМЗ ён праводзіў працы па рэканструкцыі пылагазаўлоўнай устаноўкі.

Паведамляецца, што мужчына сарваўся з вышыні. 

У прычынах здарэння разбіраецца камісія, праводзіцца праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі