На борце Ан-12, які разбіўся ў Расіі, былі трое грамадзян Беларусі
На борце Ан-12, які 3 лістапада разбіўся ў Расіі, былі грамадзяне Беларусі. Telegram-канал Mash сцвярджае, што сярод загінулых трое беларусаў: штурман Андрэй Сяргееў, інжынер Дзмітрый Гармоненка і авіяцыйны інжынер Максім Карпук. Пазней гібель траіх беларусаў пацвердзіла беларускае пасольства ў РФ.
Самалёт авіякампаніі "Гродна" выконваў грузавы рэйс, ляцеў з Чукоткі транзітам праз Якуцк і Іркуцк. Пры заходзе на пасадку (экіпаж вырашыў пайсці на другі круг) у Іркуцку ён раптоўна знік з радараў. На борце знаходзіліся 7 чалавек. Акрамя трох беларусаў — па 2 грамадзяніна Украіны і Расіі. Расійскія ратавальнікі заявілі, што ўсе загінулі, знойдзены целы і іх фрагменты.
Пасля падзення ў Іркуцкай вобласці самалёт загарэўся. Плошча ўзгарання складала каля 300 квадратных метраў.
У Мінтрансе Беларусі заявілі, што ў АН-12 быў вопытны экіпаж. У аэрапорце Іркуцка самалёт пайшоў на другі круг пры пасадцы ў складаных умовах надвор'я, калі ішоў ледзяны дождж.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.