На Браншчыне разбіўся бусік з беларусамі, адзін чалавек загінуў

На Браншчыне разбіўся бусік з беларусамі, адзін чалавек загінуў

1 снежня ў Бранскай вобласці Расіі адбылася аўтааварыя з мікрааўтобусам, у якім ехалі беларусы. Адзін пасажыр загінуў, яшчэ два трапілі ў лякарню.

Кіроўца Volkswagen Transporter выехаў на ўзбочыну дарогі і ўрэзаўся ў электрычную апору. Ад удару машына з'ехала ў кювет і перакулілася.

Паводле звестак паліцыі, мікрааўтобус не быў рэйсавым. "Загінулы і пацярпелыя — грамадзяне Беларусі, вярталіся дадому з Масквы. Аўтобус не рэйсавы, гэта прыватны транспарт", — паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу пракуратуры.

Паліцыя пачала крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. 

На Браншчыне разбіўся бусік з беларусамі, адзін чалавек загінуў
Аварыя ў Бранскай вобласці / прэс-служба МУС Расіі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі