У Пружанскім раёне ў аварыі з удзелам аўтобуса загінулі тры чалавекі
На месцы аварыі
У Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці ў аварыі з удзелам аўтобуса загінулі тры чалавекі. Як паведамляе МУС, трагічнае здарэнне адбылося ў сераду каля 07:15. Кіроўца мікрааўтобуса Mercedes-Benz, рухаючыся па другараднай дарозе, не саступіў дарогу аўтобусу МАЗ, які ехаў па галоўнай дарозе. У выніку адбылося сутыкненне. Аўтобус, у салоне якога знаходзіліся 12 чалавек, перакуліўся.
У выніку ДТЗ загінуў 24-гадовы кіроўца Mercedes і два пасажыры аўтобуса (45-гадовы мужчына і 17-гадовая дзяўчына), яшчэ 10 пасажыраў знаходзяцца ў бальніцы. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.