На Брэстчыне першы дзень вучобы прайшоў пад наглядам міліцыі

Гэта вынікае з інфармацыі, якую давялі Еўрарадыё ў прэсавай службе абласнога Упраўлення Унутраных спраў. За кожнай навучальнай установай былі замацаваныя адказныя з ліку кіроўнага складу аддзелаў МУС. Былі запланаваныя іх выступы перад школьнікамі, бацькамі і педагогамі на прававую тэматыку. Гэтаксама сёння набліжаныя да школ маршруты патрулёў Дзяржаўтаінспекцыі і патрульна-паставой службы, паведаміў афіцэр міліцэйскай прэс-службы. Патрулям пастаўленая з наступленнем вечара узмацніць кантроль за продажам і спыняць спажыванне на вуліцы і ў дварах алкагольнай прадукцыі, асабліва піва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі