На БТ расказалі, дзе будуць вучыцца студэнты закрытых прыватных ВНУ

Студэнты атрымалі прапановы (ілюстрацыйнае фота)

Студэнты атрымалі прапановы (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

На БТ расказалі, дзе будуць вучыцца студэнты закрытых прыватных ВНУ — Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці і Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій. Іх больш за 3 тысячы чалавек. Маладым людзям прапанавалі працягнуць адукацыю ў БДПУ, БДУ, БДУІР і БДЭУ. Чакаецца, што Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт прыме каля 800 чалавек. Напісалі заявы аб пераводзе ў БДПУ 125 студэнтаў, некалькі дзясяткаў яшчэ не прынялі рашэнне.

Цяпер студэнты ўдзельнічаюць у "арганізацыйных сходах", а цэнтралізаваная перадача асабістых спраў запланаваная на жнівень.

Студэнты магілёўскага філіяла Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій змогуць працягнуць адукацыю ў Магілёўскім дзяржуніверсітэце імя Куляшова, а гродзенскага філіяла — у Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы. Тыя, хто не захоча пераводзіцца ў гэтыя ВНУ, змогуць самастойна выбраць месца навучання па сваёй спецыяльнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі