На будаўніцтве станцыі метро "Немаршанскі сад" зямлёй засыпала чалавека
На будаўніцтве станцыі метро "Немаршанскі сад" адбыўся абвал грунту, паведамляе ТГ-канал transport_minska. Ёсць звесткі пра пацярпелых.
Звесткі пацвердзіла і прэс-служба МНС. Яна паведаміла, што падраздзяленні працуюць на вуліцы Кіжаватава. Паводле папярэдніх звестак, чалавека засыпала зямлёй.
"Немаршанскі сад" — станцыя на трэцяй лініі метро.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.