На былога палітвязня Андрэя Кудзіка зноў завялі крымінальную справу

Андрэй Кудзік

Андрэй Кудзік / t.me/viasna96/

Былы палітвязень Андрэй Кудзік зноў стаў фігурантам крымінальнай справы. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Гэтым разам яго абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (ч.1 арт. 369 КК РБ).

Нагадаем, у канцы мінулага тыдня актывіст з Вілейкі не выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. За што яго тады судзілі, праваабаронцам невядома. Раней, 9 лютага суд Маладзечанскага раёна прызнаў яго старонку ў TikTok "экстрэмісцкімі матэрыяламі". А 15 лютага сувязь з Андрэем абарвалася. Пазней яго знайшлі ў мясцовым ізалятары.

У 2022 годзе Кудзіка судзілі ў рамках крымінальнай справы за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Прысудзілі 2 гады калоніі. Ён вызваліўся летам 2023-га года. З улікам новай крымінальнай справы, праваабаронцы зноў прызналі актывіста палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі