На чыгуначным вакзале ў Стоўбцах абвесткі перавялі на рускую мову
Гэтым летам абвесткі на чыгуначным вакзале Стоўбцаў перайшло з беларускай мову на рускую, піша nn.by.
Тры месяцы таму начальнікам станцыі стала Святлана Канатопава. Менавіта яна прыняла гэтае рашэнне. У каментары журналістам яна спаслалася на скаргі пасажыраў: "Да мяне звярталіся пасажыры вусна, што яны не разумеюць, пра што ідзе гаворка, калі паведамленні былі на беларускай мове. Прасілі перадаваць інфармацыю на рускай мове. Асабліва былі пытанні адносна "Паўднёвага" і "Паўночнага" бакоў платформы".
Па словах Канатопавай, уся інфармацыя на вакзале зробленая па-руску, таму і для вусных абвестак таксама абралі рускую мову.
Агак у 2017 годзе з’явіўся "Стандарт арганізацыі адзінай сістэмы інфармацыйных носьбітаў, якія прызначаныя для інфармавання пасажыраў вакзалаў, станцый, прыпыначных пунктаў Беларускай чыгункі". Згодна з ім, усё візуальнае афармленне на вакзалах і прыпынках мусіць быць толькі па-беларуску: інфармацыя па білетных касах, камерах захоўвання, а таксама ўсе інфармацыйныя стэнды.
Начальніца станцыі запэўнівае, што да канца 2017 года вакзал у Стоўбцах таксама цалкам выканае гэтыя патрабаванні стандарту. Тады, магчыма, можна будзе зноў звярнуцца да пытання беларускай мовы ў абвестках.
Між іншага, дэпутаткай Палаты прадстаўніцоў ад Стаўбцоўскай акругі з’яўляецца намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім. ТБМ ужо накіравала зварот у Стоўбцы наконт гэтай сітуацыі.