На дальнабойніка пачалі крымінальную справу за манеты Трэцяга Рэйху

Кантрабандныя манеты

Кантрабандныя манеты / прэс-служба Мытнага камітэта

Кантрабандныя манеты знайшлі гродзенскія мытнікі ў адной з фураў, якая прыехала з Літвы, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.

У кабіне аўтамабіля ын знайшлі каля 60 срэбных манет рознай вартасці і 540 манет Трэцяга Рэйху вартасцю 2 рэйхсмаркі 1937-1939 гадоў выпуску.

Кіроўца, 30-гадовы грамадзянін Беларусі, мытнікам у Каменным Логу заявіў, што не мае тавараў, якія неабходна дэклараваць.

Кошт манет ацанілі ў 45 тысяч рублёў. За правоз кантрабанды кіроўцу аштрафавалі на 5 тысяч рублёў.

А за манеты Трэцяга Рэйху на яго пачалі крымінальную справу паводле арт. 341-1 КК (прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі).
 

На дальнабойніка пачалі крымінальную справу за манеты Трэцяга Рэйху
Кантрабандныя манеты / прэс-служба Мытнага камітэта
На дальнабойніка пачалі крымінальную справу за манеты Трэцяга Рэйху
Кантрабандныя манеты / прэс-служба Мытнага камітэта
На дальнабойніка пачалі крымінальную справу за манеты Трэцяга Рэйху
Кантрабандныя манеты / прэс-служба Мытнага камітэта

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі