На Данбасе загінуў медык-беларус, які ўдзельнічаў у Плошчы-2006 у Мінску

На Данбасе загінуў медык-беларус, які ўдзельнічаў у Плошчы-2006 у Мінску

На Данбасе загінуў медык-беларус Мікола Ільін, паведамляе Радыё Свабода. Адбылося гэта 13 ліпеня ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласці. Там на міне падарваўся ўкраінскі баец, яму на дапамогу пайшлі трое вайскоўцаў. Нягледзячы на абвешчаны рэжым "Цішыня", іх абстралялі баевікі ўзброенага фармавання самаабвешчанай "ДНР" — з аўтаматаў, гранатамётаў і буйнакаліберных кулямётаў. Ільін загінуў, іншыя двое вайскоўцаў атрымалі раненні.

Толькі пазней стала вядома, што загінуў беларус. Мікола Ільін — ураджэнец Магілёва, быў сябрам арганізацыі "Зубр", удзельнічаў у Плошчы 2006 года ў Мінску, быў жорстка збіты. Праз чатыры гады з'ехаў за мяжу, з'яўляўся грамадзянінам Эстоніі. Ва Украіне быў з 2016 года, служыў у 137-м асобным батальёне марской пяхоты.

Украінскі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль заявіў, што забойства Ільіна мае ўсе прыкметы вайсковага забойства. Падобную заяву зрабіў і кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба. Адрэагаваў на забойства медыка-беларуса і прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён узяў расследаванне пад свой кантроль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі