На “Даём рады” гурт “Дай Дарогу!” прадставіць новага бас-гітарыста

Гурт “Дай Дарогу!”, які цяпер працуе над новым альбомам, вырашыў крыху прыадкрыць завесу для наведвальнікаў музычнай прэміі Еўрарадыё “Даём рады” і прэзентаваць некалькі новых кампазіцый.

“Падчас нашага сэту мы сыграем некалькі песень, якія пакуль нідзе не выконваліся і не выдаваліся. Гэта кампазіцыі з нашага новага альбома. Да таго ж, мы сыграем з нашым новым бас-гітарыстам, бо Кірыл Скам’ін апошнім часам “дае копаці” і не перастае нас здзіўляць. Усё будзе у лепшых традыцыях нашага панк-рока!” — запэўнівае лідар гурта Юрый Стыльскі.

Новы басіст “Дай Дарогу!” — вядомы ў брэсцкай музычнай тосоўцы музыка Аляксандр Закржэўскі.

“Мы ўжо крыху нахАваліся сцэны, а ён малады і перспектыўны, шмат энергіі і задору ў хлопца, хоча выступаць, у яго вочы палаюць," — апісвае новага ўдзельніка гурта лідар “Дай Дарогу!”.

Нагадаем, што ў мінулым годзе падчас прэміі “Даём рады” альбом “Сквозь говно” ад “Дай Дарогу!” быў названы лепшым альбомам 2012 года, а клуб Re:Public назваў канцэрт брэсцкага гурта “Самым шалёным канцэртам” ды ўзнагародзіў пажыццёвымі бясплатнымі праходкамі на свае мерапрыемствы.

Нагадаем, што 7 лютага ў сталічным клубе Re:Public у другі раз пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас яго Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2013-га года.

Кошт квіткоў:

90.000 першыя 50 квіткоў, 110.000 наступныя 100 квіткоў,

130.000 астатнія. У дзень канцэрта 150.000. Столік 170.000 папярэдне,190.000 у дзень канцэрта.

Набыць квіткі можна і праз Інтэрнэт

Даведка: +375 29 6490888

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі