На дзвюх вуліцах Гродна абвясцілі каранцін з-за шалёных катоў

На дзвюх вуліцах Гродна абвясцілі каранцін з-за шалёных катоў

На дзвх вуліцах Гродна абвясцілі каранцін, прычынай якога сталі шалёныя бяздомныя каты. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік галоўнага ветэрынарнага лекара Гродна Дзмітрый Гайда.

Каранцінныя мерапрыемствы будуць праводзіцца на вуліцы Дзевятоўка і на праспекце Янкі Купалы. Пра мёртвага ката пад гаўбцом жылога дома на праспекце Янкі Купалы паведаміў невядомы. Лабараторныя даследаванні паказалі, што жывёла была хворая на шаленства. 

Таксама хворым выявіўся кот, якога, верагодна, збіў аўтамабіль на вуліцы Дзевятоўка. Дарэчы, перад тым відавочцы звярталі ўвагу на дзіўныя паводзіны жывёлы.

Цяпер у ачагах інфекцыі праводзіцца пазапланавая вакцынацыя хатніх жывёлаў на базе ЖЭСаў. Высвятляюцца людзі, якія маглі кантактаваць з шалёнымі жывёламі, і непрышчэпленыя хатнія гадаванцы — за такое парушэнне ўладальніку пагражае штраф.

Дарэчы, ад пачатку года ў Гродне зафіксавана сем выпадкаў шаленства. Апошні раз такая колькасць фіксавалася ў 2013 годзе. 

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 13:12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі