На Еўрарадыё новая праграма — "Гаворыць Мінск". Дасылайце свае відэа!
Іван Лявонаў — вядучы праграмы "Гаворыць Мінск"
Eўрарадыё сумесна з культурным цэнтрам "Корпус" запускае праграму "Гаворыць Мінск". Яна пра тое, што хоча сказаць кожны з нас. Праграма цалкам складаецца з ролікаў, запісаных нашымі гледачамі. Вядучы — Іван Лявонаў.
Мы чакаем вашых слоў! Бярыце ў рукі смартфон, уключайце запіс, гаварыце і дасылайце нам на [email protected] і ў тэлеграм @euroradio_minsk. Патрабаванні такія: працягласць — да 1 хвіліны, фармат: гук без скажэнняў, відэа без хібаў.
Відэа НЕ павінна змяшчаць:
- заклікаў да гвалту;
- пагроз;
- усяго што парушае беларускія законы.
Чакаем вашыя першыя відэа да панядзелка (07.09.2020) уключна. А вы чакайце першы выпуск праграмы напачатку наступнага тыдня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.