На фэсце "Даём рады" гурт "Тлушч" сыграе 20 песень за 20 хвілін

"Мы сыграем некалькі хітовых песень з новай пласцінкі, якую рыхтуем, — распавядае лідар гурта Паша Белы. — Таксама ў нас адбываюцца змены ў складзе — мы расцем, тлусцеем, таму, не выключана, што на "Даём рады" прагучыць дуда. А яшчэ дадзім рады інтэнсіўнасцю выканання песень, бо яны ў нас вельмі кароткія".

Неўзабаве на сайце Еўрарадыё з'явіцца вялікае інтэра'ю з гуртом "Тлушч".

Нагадаем, што 7 лютага ў сталічным клубе Re:Public у другі раз пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас імпрэзы Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2013-га года.

Кошт квіткоў:

90.000 — першыя 50 квіткоў, 110.000 — наступныя 100 квіткоў, 130.000 — астатнія. У дзень канцэрта — 150.000. Столік — 170.000 папярэдне,190.000 — у дзень канцэрта.

Набыць квіткі можна і праз інтэрнэт.

Даведка: +375 29 6490888

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі