На фінішы мас-старту Фуркад апярэдзіў Шэмпа на 14 см (фотафакт)
Знакаміты французскі біятланіст 29-гадовы Мартэн Фуркад стаў чатырохразовым алімпійскім чэмпіёнам (па 2 “золата” Сочы і Пхёнчхана). 18 лютага ён выйграў мас-старт. Аднак для вызначэння пераможцы спатрэбіўся фотафініш. Высветлілася, што Фуркад апярэдзіў немца Сімона Шэмпа на 14 см ці на 18 мілісекундаў. Шэмп заваяваў “срэбра”, “бронза” — у Эміла-Хегле Свендсана з Нарвегіі.
4th Olympic gold, 3rd consecutive medal in mass start at the @Olympics, 2nd medal in #PyeongChang2018 These are the numbers of the #biathlon night of @martinfkde #FRA pic.twitter.com/HWn1jTiwRM
— IBU World Cup (@IBU_WC) 18 февраля 2018 г.