На футбольным матчы “Слуцк” — “Гомель” на поле выскачыў сабака (відэа)
![На футбольным матчы “Слуцк” — “Гомель” на поле выскачыў сабака (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sabaka_football.png.webp?itok=udBAtBEm)
Футбольны матч “Слуцк” — “Гомель” давялося прыпыніць ужо праз 30 секунд пасля яго пачатку: на поле нечакана выскачыў чорны сабака.
Хвастаты гулец адчуваў сябе ўпэўнена і не спяшаўся пакінуць поле. Відэа гэтага кур’ёзнага выпадку размясціла ў сацыяльных сетках Беларуская федэрацыя футболу.