На гэтым тыдні ў Беларусі будзе да +10

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе да +10

У бліжэйшыя дні ў Беларусі пацяплее. Сіноптыкі кажуць, што надвор'е, якое ўсталёўваецца на нашай тэрыторыі, характэрнае для сакавіка. 


"Захаваецца няўстойлівае надвор'е. Атлантычныя цыклоны працягнуць выносіць на тэрыторыю вільготнае сырое паветра. Тэмпературны фон будзе павышаны і адпавядаць сакавіцкім значэнням, ― распавядае галоўны сіноптык краіны Святлана Рыбакова. ― У начныя гадзіны будзе падмарожваць".


У ноч з аўторка на сераду чакаецца тэмпература ад -5 да +1, ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, галалёд. Удзень у сераду ― -2 +4, па паўднёвым Захадзе ― +5 +7. У чацвер захаваецца няўстойлівае надвор'е з моцным парывістым ветрам. Уначы ― ад -4 па паўночным усходзе краіны да +4 па паўднёвым захадзе, удзень ― 0 +7. 


У пятніцу тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам яшчэ больш цёплых але вільготных паветраных мас. Гэта будзе найцяплейшы дзень на гэтым тыдні, абяцае сіноптык. Праўда, без ападкаў у выглядзе дажджу і мокрага снегу і моцнага ветру не абыдзецца. Затое тэмпературы радуюць: уначы ― ад -2 да +5, удзень ― +1 +8, па паўднёвым усходзе да +10. 


На выхадных крыху пахаладае, бо пачне паступаць свежае паветра са Скандынавіі. Пройдзе кароткачасовы снег. Уначы падмарозіць ― 0 -5, удзень будзе -2 +3. Дарогі будуць слізкімі, вецер парывістым.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі