На "Гродна Азоце" спыняюць два цэхі

Над прадпрыемствам зноў будзе бачная "паходня"

Над прадпрыемствам зноў будзе бачная "паходня" / gazeta.azot.by

11 кастрычніка на "Гродна Азоце" спыняюць два цэхі — аміяк-3 і карбамід-3. На прадпрыемстве кажуць, што "для правядзення планавага прыпыначнага рамонту абсталявання".

Мясцовых жыхароў папярэджваюць, што ў цэху аміяк-3 будзе праводзіцца "ўтылізацыя гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу". А гэта азначае, што над прадпрыемствам зноў будзе бачная "паходня".

Традыцыйна заяўляецца, што "пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі